ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 19 февраля в 19:18
Автор: Жаврид Н. П.
14 просмотров

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. Да дня роднай мовы навучэнцы Азершчынскай СШ2 наведалі бібліятэку сямейнага чытання і прынялі ўдзел у займальным мерапрыемстве. Родная мова – гэта адначасова i культура, i спадчына народа. Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Кожны iнтэлiгентны чалавек павiнен ведаць i паважаць мову краiны, у якой нарадзiлiся яго продкi i ён сам. Родная мова– адзiн з першых сродкаў адрознення нацыянальнасцей i культур. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, ўсвядомiў, што мова – гэта сапраўды наша багацце. Ведаць i абараняць яе – наш абавязак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.