Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

29 кастрычніка на базе школы прайшло раённае вучэбна-метадычнае абʼяднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Тэксты новай прыроды як рэсурс фарміравання функцыянальнай адукаванасці навучэнцаў” у форме семінара-панарамы.

Дата: 29 октября в 19:13, Обновлено 29 октября в 19:21
Автор: Жаврид Н. П.
63 просмотра

Метадыст РАА М.Г. Мацюшэнка расказала аб выкарыстанні новых тэхналогій у сучасным адукацыйным працэсе, прадэманстравала, як выкарыстойваць нейрасеці і мультымедыятэкст на ўроках.
Т.У. Голік паказала на практыцы, як працаваць з тэкстамі новай прыроды.
А.Р. Барысевіч расказала аб новых формах тэксту, абумоўленых развіццём лічбавых камунікацый.
Г.М. Радчанка правяла майстар-клас па рабоце з анлайн - інструментамі.
Былі абмеркаваны вынікі рэспубліканскай алімпіяды і разгледжаны тыповыя памылкі алімпіядных заданняў. Асобую ўвагу ўдзялілі напісанню водгука.
У канцы паседжання ўдзельнікі ВМА падвялі вынікі і адзначылі важнасць і актуальнасць дадзенай тэмы ў арганізацыі адукацыйнага працэса.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.