Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 22:40, Обновлено 22 февраля 2025 в 11:12
Автор: Жаврид Н. П.
193 просмотра

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.
У ДУА “Азершчынская сярэдняя школа №2” Рэчыцкага раёна таксама прайшлі святочныя мерапрыемствы.
У фае дзяцей і дарослых сустракалі вучні з віншаваннямі і пажаданнямі на роднай мове.
У 6-ых і 7-ых класах прайшла квэст-гульня “Родная мова, цудоўная мова!”, у 9-ым класе вучні пісалі міні-сачыненне "Мову сваю, песню сваю я да грудзей прытульваю...".
Таксама ва ўсіх класах прайшлі інфармацыйныя хвілінкі "Як ты дорага мне, мая родная мова!".
Будзем спадзявацца, што вучні будуць і далей цікавіцца скарбамі роднай мовы і адчуваць сябе сапраўднымі беларусамі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.